У жніўні мінулага года Уладзіслаў напісаў у фэйсбуку каментар пасля сустрэчы чыноўніка з народам, дзе параўнаў чыноўніка з жывёлай.

«Я застаўся вельмі незадаволены тым, як ён сябе там вёў. Ён ніяк не рэагаваў на запыты грамадзян, — тлумачыў Наважылаў. Паводле яго слоў, ён ужо паспеў забыцца пра той пост, аднак, як аказалася, чыноўнік абразіўся.

У апошнім слове ён зазначыў, што ад рашэння суддзі залежыць лёс ягонай сям’і. Уладзіслаў Наважылаў — адзіны карміцель у сям’і, дзе двое непаўналетніх дзяцей. Сям’я жыве на здымнай кватэры. «У выпадку пазбаўлення мяне волі жонка і дзеці апынуцца на вуліцы. Калі каму цікава, што я хачу, — гэта застацца на волі», — цытуе словы музыкі «Радыё Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0