«Асабліва нічога не тлумачылі. Сказалі, што трэба правесьці вобшук. Добра, што прыехала мая маці і забрала сына. Мяне ж забралі на допыт, і потым — у ІЧУ. Паказалі здымак нейкай жанчыны і пыталіся — ці я гэта? Маўляў, гэтая жанчына ўдзельнічала ў Маршы ў Гомлі 20 верасьня. Але на здымку была ня я. І нават не падобная — ні такога адзеньня я ня маю, і фігура не такая. Я ім патлумачыла, што 20 верасьня не хадзіла на Марш, была зь дзіцем, але мяне ня слухалі, і адправілі ў ІЧУ», — распавяла Аліна.

У ІЧУ яна была тры дні. «Прыходзіў нехта ў цывільным. Пагражаў, што пазбавяць бацькоўскіх правоў, што мяне пасадзяць у турму, за што?», — кажа жыхарка Гомля.

У ізалятары ёй не далі ані бялізны, ані коўдры і падушкі. «Падымалі ноччу два разы. Мусіла ўставаць, называць сваё прозьвішча. Сказалі — такія ў іх «правілы ўнутранага распарадку». Як я вытрымала? Мэдытавала, плакала… Шмат плакала. Ад такой несправядлівасьці была горыч у роце», — кажа Аліна.

Цяпер яна ў статусе падазраванай у крымінальнай справе. Аліна тлумачыць, што не была ў цэнтры гораду 20 верасьня, і на здымку зусім не яна. «Сказалі, што будзе экспэртыза, будуць разьбірацца», — дадала маладая маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?