Паўабаронца зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць падчас матчу Еўра-2020 супраць Фінляндыі. На 43-й хвіліне хаўбек упаў ля краю поля. Гэта здарылася не ў выніку сутыкнення.
Гульня была спыненая, на поле выбеглі дактары, якія пачалі праводзіць рэанімацыйныя працэдуры, уключаючы выкарыстанне дэфібрылятара.
У далейшым медыкі расцягнулі шырму і, прыкрываючы гульца, вынеслі яго за межы поля ў асяроддзі каманды.
Футбаліст прыйшоў у прытомнасць і застаўся жывы. Ён цяпер у бальніцы.
Сустрэча чэмпіянату Еўропы-2020 сярод каманд Даніі і Фінляндыі аднавілася а 21.30.
Нягледзячы на ашаламляльную перавагу на полі, Данія прайграла — 0:1.
Яшчэ ў адным матчы дня зборная Уэльса згуляла ўнічыю з камандай Швейцарыі ў матчы 1-га тура групавога раўнда чэмпіянату Еўропы — 2020 — 1:1.
У апошнім матчы дня зборная Расіі, якая гуляла дома, прайграла бельгійцам.
У пачатку матчу Лукаку развярнуўся і прабіў нізам. 1:0 на карысць бельгійцаў.
На 34-й хвіліне Шунін нягегла адбіў перад сабой. У цэнтры штрафной дзяжурыў Менье. Ён не прамазаў — 2:0 на карысць зборнай Бельгіі.
На 87-й хвіліне Лукаку ўключыў максімальную хуткасць, пакінуў з носам Дзівеева ў працэсе рыўка і прабіў у блізкі ніжні. Шунін не выручыў — 3:0.





