Дакумент «накіраваны на павышэнне яго ролі ў абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрыманні грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам».
У ім вызначаецца асноўнае прызначэнне Савета бяспекі — падрыхтоўка прапаноў Лукашэнку для прыняцця ім рашэнняў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі і рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Беларусі.
Што тычыцца Дзяржаўнага сакратарыята, то галоўная сутнасць задач, што ўскладаюцца на яго, і функцый заключаецца ў інфармацыйна-аналітычным, прававым і арганізацыйна-тэхнічным забеспячэнні дзейнасці Лукашэнкі, Савета бяспекі ў сферы нацыянальнай бяспекі.
Акрамя таго, у новай рэдакцыі выкладзены склад Савета бяспекі. У пералік яго пастаянных членаў дадаткова ўключаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю і генеральны пракурор.





