«Я лічу, што гэта цалкам магчыма, але гэтаму будзе папярэднічаць сур'ёзная скрупулёзная праца», — кажа прадстаўнік прарасійскага сепаратысцкага ўтварэння на ўсходзе Украіны.

Па яго словах, «трэба прайсці працэдурна-следчую частку, пасля якой павінны быць аформлены ўсе неабходныя дакументы, і ўжо пасля гэтага можна будзе весці гаворку… аб тым, якім чынам чалавека, які здзейсніў злачынства, прыцягваць да суда менавіта ў нас».

Ён распавёў, што ў «ЛНР» створана «следчая група», якая займаецца Пратасевічам і ўжо накіравала адпаведныя дакументы ў праваахоўныя органы Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?