vaticannews.va
«Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб'ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа», — цытуе афіцыйны адказ Радыё Ватыкана.
***
16 жніўня 2020 г. падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі пантыфік асабіста закрануў тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі. «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў тады Францішак.





