У кватэры Яўгена Бабака
Сёння справу разгледзела суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль. Яўгена абвінавацілі ў «пікетаванні шляхам размяшчэння на балконе БЧБ-сцяга», паведамляюць праваабаронцы.
Па словах Яўгена, БЧБ-сцяг ён знайшоў 6 кастрычніка, а 10 чэрвеня вырашыў вывесіць яго ў знак пратэсту супраць гвалту.
Згодна з рапартам, гэта заўважылі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і прыйшлі дадому да Бабака, каб забраць сцяг.
Затрымалі яго а 10 раніцы. На судзе ён заявіў, што не бачыць сэнсу ў допыце сведак-міліцыянтаў. Вынік — 15 сутак.
Разграмілі кватэру экс-пракурора Бабака. Яго самога затрымала міліцыя па адміністрацыйнай справе





