Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам. Ён пачаў сустрэчу са слоў захаплення і падтрымкі беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. Прэзідэнт Чэхіі адзначыў, што Беларусь — гэта адзінае пытанне, якое аб'ядноўвае ўсе палітычныя сілы Чэхіі, і выказаў гатоўнасць дапамагаць.

Святлана Ціханоўская распавяла Мілашу Земану пра лёс палітвязня Мікалая Статкевіча, якога ён наведваў у Мінску ў 2002 годзе.

«Мы ўдзячныя Чэхіі і ўсёй міжнароднай супольнасці за падтрымку беларускага народа ў яго барацьбе за дэмакратыю, але цалкам разумеем, што гэта, перш за ўсё, задача саміх беларусаў», — падкрэсліла Ціханоўская.

Падчас візіту яшчэ запланаваныя сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прэм'ер-міністрам, міністрам замежных спраў і спікерам ніжняй палаты парламента Чэхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0