Bymedia.net

Bymedia.net

Спадар Сініцын, у прыватнасці, падзяліўся сваім стаўленнем да цяперашняй сітуацыі ў Беларусі.

Прыводзім некаторыя пытанні і адказы.

— Як рэагуеце на тое, што цяпер адбываецца ў краіне? Вы наогул сёння на чыім баку?

— На чыім баку? Ну ясная справа — з народам!

— Добры адказ ад чалавека, які ад рукі намаляваў эскіз афіцыйных сцяга і герба.

— Пад гэтымі сімваламі Беларусь яшчэ не адзін год будзе жыць! Бел-чырвона-белы сцяг — гістарычны сімвал, але ён ніколі не прыносіў поспеху, і так склалася, што ўсе, хто браў яго ў рукі, заўсёды цярпелі паразу. Можа, у дзевяностых гадах толькі былі усплёскі нейкія — пазнякоўскія хлопцы пратрымаліся некалькі гадоў, гэта фактычна іх сімвал, але ў цэлым ён не нясе ўдачы. Хоць чыста эстэтычна — так, прыемны воку, прыгожы, там і біблейскі ёсць пачатак, але як сімвал дзяржаўны — на жаль…

— Што скажаце з нагоды анансаваных зменаў Канстытуцыі?

— Я Канстытуцыю не мяняў бы. Канстытуцыя — гэта фактар стабільнасці. Калі ты, умоўна кажучы, кожныя тры гады будзеш яе мяняць — толку ад гэтага не будзе. Любую сістэму — эканамічную, сацыяльную, палітычную — можна разбурыць альбо адным магутным ударам, альбо серыяй частых маленькіх памылак. Матэматычна гэта было нават даказана. Сістэма стабільная тады, калі ёсць цвёрдыя традыцыі — як у той жа Англіі. У гэтым вялікі сэнс! І Канстытуцыя — гэта як традыцыя.

На мой погляд, цяпер у нас зусім нармальны Асноўны закон, які дазваляе вырашыць любы палітычны крызіс, і цяперашні ў тым ліку.

— А як быць з абмежаваннем прэзідэнцкіх тэрмінаў?

— Гэта, бадай, адзіны момант, які можна памяняць.

Мне здаецца, у гэты складаны перыяд у грамадстве можа быць нейкае канстытуцыйнае пагадненне — натуральна, у рамках дзеючай Канстытуцыі.

— Прэзідэнцкія выбары, з вашага пункту гледжання, трэба праводзіць датэрмінова?

— Лукашэнка сам сказаў, што пераседзеў, час сыходзіць. Сказаў — рабі. Толькі патрэбныя сумленныя выбары.

— Вы ўпэўненыя, што гэта магчыма? Выбарчы кодэкс не мянялі, Цэнтрвыбаркам па-ранейшаму ўзначальвае Лідзія Ярмошына…

— Думаю, калі справа падыдзе да гэтага этапу, і Цэнтрвыбаркам будзе іншы. Але праводзіць выбары трэба толькі па-сумленнаму! Неабходна, каб і партыі былі ў выбарчых камісіях прадстаўлены. Хоць партыі ў нас і не моцна актуальныя ў грамадстве, але тым не менш. Трэба, каб незалежныя назіральнікі былі, і міжнародныя таксама. І ўсё супакоіцца.

Але Цэнтрвыбаркам трэба цалкам замяніць. Апошнія выбары, якія Ярмошына праводзіла, былі правальныя.

— Калі не сакрэт, за каго вы галасавалі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах?

— За Ціханоўскую. Яна шмат казала пра тое, што нам патрэбныя сумленныя выбары. Больш ніхто з кандыдатаў на гэтай ідэі акцэнт не рабіў, а гэтыя тры дзяўчынкі ўвесь час казалі пра тое, што выбары павінны быць сумленнымі.

— На пратэсныя акцыі хадзілі?

— Не. Але я жыву ў цэнтры, у мяне добры сацыяльны слых, я выдатна зразумеў, што адбываецца. Хоць і не верыў, што нешта глабальна зменіцца.

— Чаму?

— Гэта была рэвалюцыя не палітычная, а, хутчэй, маральная. У той востры перыяд не было пісьменнага лідара. Людзі патрабавалі сумленных і маральных выбараў, а лідара такога не было. Спрабавалі кагосьці прызначыць, але не выйшла. Таму і не атрымалася. Але выспее сітуацыя, з'явіцца лідар. Можа, і ўлада дапаможа камусьці даспець…

— Думаеце, будзе агучана імя пераемніка?

— Звычайна такое кіраванне, як мы цяпер маем, пераходзіць у іншую фазу праз калектыўнае кіраванне. Думаю, так і будзе. Быў жа прыняты нядаўна дэкрэт аб тым, што ўлада ў выпадку чаго пяройдзе да Рады бяспекі… Хоць, вядома, сцэнары могуць быць рознымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?