У аўторак днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Па ўсходзе пры навальніцах месцамі град і моцныя залевы, паведамляе Белгідрамет.
Ноччу +10..+16°С, днём +21..+27°С. У Мінску да +24°С.
У сераду, 9 чэрвеня, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём +20..+27°С.
У чацвер чакаецца такое ж надвор'е.





