Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што 4 чэрвеня завяршылася кладка труб па першай нітцы газаправода «Паўночны паток — 2».

Пра гэта ён сказаў падчас выступу на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

Паводле яго слоў, праца па другой нітцы працягваецца.

Ён заявіў, што «Газпрам» гатовы да запаўнення трубаправода газам.

Са слоў Пуціна, «праект эканамічна высокаэфектыўны, цалкам адпавядае самым строгім экалагічным стандартам і тэхнічным патрабаванням».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0