Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Сучасныя фітнес-бранзалеты могуць даць шмат інфармацыі пра ваша сэрца, сярод якой частата сардэчнага рытму, зменлівасць, частата ў стане спакою і іншая. Нават адзін толькі пульс можа быць яскравым паказальнікам праблем са здароўем, піша The Wall Street Journal.

Пульс вымяраецца ў колькасці ўдараў сэрца за хвіліну. У дарослага здаровага чалавека частата сардэчных скарачэнняў у стане спакою можа вар’іравацца ад 60 да 100 удараў за хвіліну. Для спартсменаў і тых, хто знаходзіцца ў добрай фізічнай форме, гэты паказальнік можа апускацца да 40 удараў за хвіліну ў стане спакою.

Частата сардэчных скарачэнняў павялічваецца падчас хадзьбы, бегу ці іншай фізічнай нагрузкі, а таксама падчас стрэсу, пад уздзеяннем алкаголю або на вышыні.

Магчымасць сачыць за сваім пульсам заўсёды з'явілася адносна нядаўна, але дактары папярэджваюць, што прылады не заўсёды дакладныя. Вытворцы фітнес-бранзалетаў часта не раскрываюць алгарытмы, якія яны выкарыстоўвалі для сваіх прылад, або як яны правяралі звесткі, што дае іх фітнес-бранзалет.

«З эвалюцыйнага пункту гледжання існуе карэляцыя паміж працягласцю вашага жыцця і больш нізкім сардэчным рытмам», — сцвярджае доктар Мааедзі, кардыёлаг і клінічны супрацоўнік Універсітэцкай сеткі аховы здароўя ў Таронта. На сваім уласным вопыце яна пераканалася, што высокі пульс, які не зніжаецца на працягу сутак, сведчыць пра пэўныя парушэнні. У яе выпадку гэта быў востры дэфіцыт жалезу, які сэрца спрабавала кампенсаваць высокім пульсам, каб задаволіць патрэбу арганізма.

«Калі вы хварэеце, то ваш сардэчны рытм у большасці выпадкаў змяняецца», — дадае Мааедзі. Часам паказальнікі сардэчнага рытму нават больш эфектыўныя, чым паказальнікі тэмпературы, асабліва для каранавіруса. У даследаванні, апублікаваным у часопісе Nature, 26 з 32 людзей, якія узялі ўдзел у эксперыменце, мелі павышаную частату сардэчных скарачэнняў за дзевяць дзён да з’яўлення сімптомаў каранавіруса.

Усе віды спорту зніжаюць паказальнікі сардэчнага рытму ў стане спакою. Таму дактары настойліва раяць рэгулярна вылучаць час на фізічную актыўнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0