Ён меў выйсці на волю 1 чэрвеня. Аднак яго потым затрымалі яшчэ на трое сутак. 4 чэрвеня Расціслава не выпусцілі і адвезлі ў СІЗА на Валадарскага.
Яго абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — да трох гадоў пазбаўлення волі).
Паведамляецца, што крымінальную справу завялі яшчэ 1 лістапада, а зараз змянілі меру стрымання.