Раней абвешчаныя аднабаковыя санкцыі ЗША ў дачыненні да некалькіх беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу фармальна пачалі дзейнічаць сёння.

«Як суверэнная краіна мы не можам пакінуць без увагі дадзены недружалюбны выпад. Таму сёння ў МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, якому абвешчана аб мерах у адказ. Сярод іх скарачэнне дыпламатычнага і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу амерыканскай дыпмісіі, узмацненне жорсткасці візавых працэдур, абмежаванне працы амерыканскіх спецыялістаў у Беларусі на часовай аснове. Намі таксама адклікана рашэнне аб працы ў Беларусі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці», — сказаў Анатоль Глаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0