Прапанаваныя замарожванне актываў і забарона на паездкі з'яўляюцца часткай пакета новых санкцый у дачыненні да Беларусі з боку дзяржаў ЕС.

Са слоў дыпламатаў, перш чым уводзіць сектаральныя эканамічныя санкцыі 21 чэрвеня, ЕС увядзе меншы санкцыйны спіс у дачыненні да фізічных асоб і дзвюх юрыдычных асоб у якасці шпаркага прамежкавага адказу.

«Усе дзяржавы ЕС згодныя з такім падыходам», — сказаў адзін дыпламат. Другі дыпламат заявіў, што гэта будзе «выразны сігнал Лукашэнку аб тым, што яго дзеянні небяспечныя і непрымальныя».

Чакаецца, што пад санкцыі патрапяць высокапастаўленыя чыноўнікі міністэрства абароны і транспарту Беларусі, вайскоўцы вайскова-паветраных сіл, высокапастаўлены чыноўнік Мінскага аэрапорта і высокапастаўлены чыноўнік цывільнай авіяцыі, паведамілі дыпламаты.

Таксама ў чорны спіс і забарону на вядзенне бізнэсу з ЕС будзе ўнесена яшчэ адно дзяржаўнае прадпрыемства з авіяцыйнага сектара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0