Пра іх сустрэчу «Радыё Свабода» стала вядома ад сястры Максіма Алены.

«Сустрэча была ў суботу, 29 мая. Мы прыехалі да турмы а 8-й раніцы, і ўжо сфармавалася чарга, толькі адно месца заставалася. Маглі абедзве пайсці, але тады на кожную з нас давалі па гадзіне сустрэчы, а другая гадзіна губляецца. Вырашылі, што першай сустрэнецца маці, а я ў іншы дзень да яго паеду. Цяпер шукаю час на гэтым тыдні», — расказала Алена, сястра Максіма Вінярскага.

Паводле Алены, яе брат добра падрыхтаваўся да сустрэчы з маці. «Надзеў кашулю, падстрыг валасы, добра трымаўся, быў страшэнна рады сустрэчы. Выглядае нармальна, крыху схуднеў, але бадзёры, актыўны. Не разгубіўся. Пра прысуд супакоіў, што не верыць у тое, што давядзецца сядзець 5 гадоў, якія яму далі. Верыць у лепшае».

Максіма Вінярскага асудзілі на 5 гадоў зняволення па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Пасля абвяшчэння прысуду фігуранты справы ў клетцы скандавалі: «Верым! Можам! Пераможам!».

Да сямі гадоў: вынесены прысуд Севярынцу і актывістам «Еўрапейскай Беларусі». У судзе яны скандавалі «Верым! Можам! Пераможам!»

«Убачыў, што ў мяне пабегла сляза, і пачаў супакойваць» — Ганна Севярынец пра сваё першае за год спатканне з братам Паўлам

Павел Севярынец потым расказваў сваёй сястры Ганне, што пасля гэтага яго трымалі ў «бетонным стакане». Алене Церашковай вядома, што з Максімам ахоўнікі таксама абышліся жорстка.

«Казаў маці, што закінулі ў нейкі «стакан» і трымалі там да ночы, ваду на падлогу вылівалі, каб не мог на падлогу садзіцца, а лаўкі не было. І пасля ў турме ў сваю камеру ён ужо не трапіў — змясцілі ў іншую. Там сукамернікаў больш, а месца меней, цісканіна. Яшчэ сказаў, што рыхтуецца скарга ў Вярхоўны суд. Усведамляе, што скарга прысуд не зменіць, але мяркуе, што трэба далей змагацца. Адчувае за сабой маральную перавагу, і гэта дапамагае трываць», — расказала сястра Максіма Вінярскага Алена.

Маці Максіма Вінярскага, Таісія Кузьмінічна, днямі будзе спраўляць 75-годдзе.

«Маці вельмі перажывае, што святкаванне юбілею пройдзе без Максіма. Не магла такога ўявіць, але даводзіцца. Але Максім на сустрэчы яе ўжо павіншаваў, усё сказаў як трэба», — перадае Алена Церашкова.

Гісторыя жыцця «мушкецёра рэвалюцыі» Максіма Вінярскага: не ўяўляў жыцця без Беларусі і адседзеў на сутках больш за паўтара года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0