Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі канцлер Германіі Ангела Меркель, піша ТАСС.

«Мы, зразумела, абмеркавалі Беларусь, адносіны з Расіяй і нашу далейшую працу ў «нармандскім фармаце», - сказала яна.

Каментуючы экстранную пасадку ў Беларусі самалёта Ryanair 23 траўня, Меркель адзначыла, што «ў Еўрапейскім савеце вельмі хутка і згуртавана абвясцілі» аб мерах у адказ.

Канцлер падкрэсліла, што «сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ніякім чынам ім не перашкаджае».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна