Аляксандр Францкевіч, фота «Радыё Свабода»
Аляксандр Францкевіч быў затрыманы 13 жніўня 2020 года. Яго вінавацяць па цэлым шэрагу крымінальных артыкулаў: арганізацыя масавых беспарадкаў, удзел у іх, фінансаванне, навучанне, ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, удзел у злачыннай арганізацыі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Францкевіч ужо быў асуджаны: у 2011 года яго прызналі вінаватым у кіданні кактэйляў Молатава ў будынак расійскай амбасады. Сам інцыдэнт адбыўся ў жніўні 2010 года. Тады Францкевіч віну не прызнаў, але атрымаў 3 гады калоніі, тэрмін адбыў цалкам.
Таццяна, маці Аляксандра, не выключае, што новы артыкул маглі дадаць і іншым фігурантам справы: Андрэю Чапюку, Акіхіру Гаеўскаму-Ханадзе. Але пацверджання гэтаму пакуль няма.
Сама жанчына рыхтуецца да таго, што сына пасадзяць і надоўга.
«Бачу, якія тэрміны даюць, таму ў сувязі з апошнімі навінамі рыхтуюся да горшага.
Тым больш Саша затрыманы другі раз. Яшчэ ж вядома, як ставяцца да анархістаў — таму, баюся, цяпер будуць даваць вялікія тэрміны», — кажа Таццяна.





