Паведамляецца, што 17 снежня 2020 года Аляксандр са свайго тэлефона «размясціў у адным з Telegram-каналаў паведамленне абразлівага характару. У ім утрымлівалася відавочна негатыўная ацэнка асобы кіраўніка дзяржавы».
Да суда Яраш быў пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Ён чыстасардэчна раскаяўся ў зробленым.
Дзяржабвінаваўца прасіў суд пакараць Яраша абмежаваннем волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на два гады (г.зн. хатняя хімія). Суддзя і вынесла такое пакаранне.
У даход дзяржавы канфіскаваны тэлефон, з якога мужчына пакінуў паведамленне.





