Аднак абвінавачванне не выстаўлена, следчыя дзеянні працягнуцца 1 чэрвеня, паведамляе ТАСС.
Адносна стану Сафіі адвакат расказаў наступнае: «З яе слоў, пачуваецца нармальна, разумее, дзе знаходзіцца. Часам здараюцца панічныя атакі, але ў цэлым яна з імі спраўляецца. Скаргаў не выказвае».
Таксама сёння Мінгарсуд разглядаў апеляцыю на адмову суда 28 мая Партызанскага раёна задаволіць скаргу абароны на затрыманне Сафіі Сапегі. Скаргу адхілілі.





