За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 632 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 449, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 394 439 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 385 382 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2851 пацыент з выяўленым каранавірусам.
Больш за 525 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 296 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.





