Фота Depositphotos.com
Перапіс паказаў, што летась у краіне нарадзілася каля 12 мільёнаў дзяцей — гэта антырэкорд з 1960-х гадоў.
З 1979 года ў Кітаі можна было мець толькі адно дзіця. Бацькоў, якія парушалі гэта правіла, каралі штрафам, звальнялі з працы і часам вымушалі рабіць аборт. У 2015 годзе кітайскім сем’ям дазволілі мець дваіх дзяцей.
Цяпер кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая ўхваліла змены ў дэмаграфічнай палітыцы — сем’ям дазволілі мець траіх дзяцей, піша ВВС.
Каэфіцыент нараджальнасці ў Кітаі складае каля 11 нараджэнняў на тысячу чалавек. Гэты паказальнік зніжаецца з канца 1980-х гадоў. Дазвол на дваіх дзяцей не спыніў гэту тэндэнцыю.
Па выніках перапісу 2020 года насельніцтва Кітая складае 1,4 мільярда чалавек.





