Касмічнае агенцтва NASA апублікавала новы здымак галактычнага цэнтра Млечнага Шляху. Ён складаецца з 370 здымкаў, атрыманых за 20 гадоў назіранняў.

Выява складаецца з мільярдаў зорак і бясконцай колькасці чорных дзірак, выявы якіх даследчыкі атрымалі касмічным тэлескопам «Чандра» і радыётэлескопам MeerKAT у Паўднёвай Афрыцы.

Астраному Дэніелу Вану з Масачусецкага ўніверсітэта спатрэбіўся год, каб атрымаць гэтую выяву.

Кожны пункт і аб’ект на выяве — крыніца энергіі, большасць з якіх знаходзяцца ў цэнтры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?