«Можа быць, адвакаты і кажуць праўду [наконт бадзёрасці Рамана і Сафіі], але цалкам магчыма, гэта ўсё зроблена для таго, каб не паказаць сапраўднае становішча спраў. Яны могуць на людзях казаць, што яны бадзёрыя, вясёлыя і гэтак далей. Хутчэй за ўсё, іх прымусілі. Яны сядзяць там, дзе радасці і весялосці няма месца. Гэта можна сыграць. У нас сур'ёзна заціснулі адвакатаў, ім далі падпіску [аб невыдаванні] - нельга казаць, па якім артыкуле абвінавачваецца. Такі прававы нонсэнс. І адвакат нам шмат не кажа», - сказаў Бі-бі-сі Бацька рамана Дзмітрый Пратасевіч.

Сям'я Пратасевіча даведалася, што іх сын знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ у пятніцу, калі сястры Рамана ўдалося перадаць у ізалятар перадачу.

«Мы да канца не ведалі, дзе ён знаходзіцца, пакуль дачка не перадала пасылку. А раз яе прынялі, зразумела, дзе. Яна перадала тое, што там дазволена — прадметы асабістай гігіены … ён кнігу прасіў праз адваката, але яе не прынялі, бо друкаваная прадукцыя забароненая», - распавёў Дзмітрый Пратасевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0