«Белавія»

«Белавія»

Паводле яго слоў, адна з умоў для выканання рэйсаў на паўвостраў — «палітычнае прызнанне Крыма як часткі Расіі». «Будзе палітычнае рашэнне — будзем глядзець», — заявіў ён.

Кіраўнік «Белавіі» дадаў, што ёсць яшчэ камерцыйнае пытанне. Па яго словах, калі Крым уваходзіў у склад Украіны, кампанія рабіла рэйсы туды з перапынкамі. «То лёталі, то не лёталі. То ёсць пасажыры, то няма пасажыраў. То ў аэрапорце цэны паднялі — мы не лётаем. Знізілі — лётаем», — адзначыў ён.

29 мая ў Сочы прайшла нефармальная сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Тэлеграм-канал «Пул першага» паведаміў, што яны дамовіліся аб адкрыцці новых рэйсаў «Белавіі» ў расійскія гарады. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у той жа час заявіў, што на сустрэчы не ўздымалася пытанне аб палётах беларускай кампаніі ў Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0