«Такія меры будуць мець эканамічныя наступствы для нашай краіны. У такой сітуацыі мы, вядома, разлічваем на падтрымку найбліжэйшага саюзніка — Расійскай Федэрацыі», — сказаў Раман Галоўчанка.
Прэм'ер-міністр Беларусі прапанаваў разгледзець магчымасць аднаўлення поўнамаштабнага авіяцыйнага злучэння паміж дзвюма краінамі з выхадам на дакавідны ўзровень.
«Літаральна сёння кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі заявіў, што ў праект санкцыйнага пакета першым пад забарону плануецца паставіць экспарт угнаенняў і транзіт расійскага газу праз Беларусь. Відавочна, гэта накіравана на тое, каб забараніць закупку з газаправодаў, якія праходзяць па Беларусі, якія належаць Расійскай Федэрацыі. Гэта Ямал — Еўропа і газатранспартная сістэма «Газпрам трансгаз Беларусь», — сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.





