У сераду 30 саюзнікаў НАТА апублікавалі заяву з двух пунктаў, у якой асуджаюць прымусовую пасадку рэйса Ryanair для арышту журналіста Рамана Пратасевіча, але не прадугледжваюць ніякіх карных мер, на якіх настойвалі краіны Балтыі і Польшча.

Заява была таксама менш рэзкай, чым публічныя заўвагі Генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга.

Анкара настойвала на тым, каб любое згадванне аб падтрымцы большай колькасці санкцый супраць Беларусі і заклікі да вызвалення палітычных зняволеных засталіся па-за тэкстам, заявілі двое дыпламатаў. Фраза, якая пагражае прыпыненнем супрацоўніцтва НАТА з Беларуссю, таксама была выдаленая, дадалі яны.

Матывы Турцыі пакуль што незразумелыя.

Дыпламаты заявілі, што Анкара, магчыма, спрабуе захаваць сувязі з Масквой, найбліжэйшым саюзнікам Беларусі, і падтрымліваць эканамічныя адносіны з Беларуссю з дапамогай авіякампаніі Turkish Airlines, якая штодня ажыццяўляе рэйсы ў Мінск. Таксама гаворка можа ісці аб імкненні Турцыі прыняць расійскіх турыстаў гэтым летам пасля пандэміі COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0