Актрыса і пасол добрай волі ААН сказала, што надзвычай уражаная кнігай «У вайны не жаночы твар», якую нядаўна прачытала. Яна таксама выказала занепакоенасць наконт ціску на дзіцячы хоспіс у Гродна, за сітуацыяй вакол якога пільна сочыць.
Анджэліна і Святлана таксама размаўлялі пра палітвязняў і спосабы іх падтрымкі. У прыватнасці, беларуская пісьменніца распавяла пра гісторыю 17-гадовага Мікіты Залатарова.
Размова цягнулася каля дзвюх гадзін.





