1. Аляксей Сяменаў — асуджаны судом Чыгуначнага р-на г. Віцебска па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) на два з паловай года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  2. Дзмітрый Юркойць — асуджаны прысудам суда Навагрудскага р-на Гродзенскай вобласці на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 391 КК (Абраза суддзі), накіраваны для адбыцця пакарання;
  3. Ілля Сілянкоў — асуджаны прысудам суда Краснапольскага р-на Магілёўскай вобласці на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта), накіраваны для адбыцця пакарання;
  4. Аляксей Ліпень — асуджаны прысудам суда Заводскага р-на г. Мінска на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання;
  5. Міа Міткевіч — асуджаная прысудам Мінскага гарадскога суда па ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці — супрацоўнікі МУС) на тры гады пазбаўлення волі;
  6. Аляксандр Палівода — асуджаны прысудам суда Брэсцкага р-на па арт. 370 (Знявага дзяржаўных сімвалаў) на год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  7. Іван Кулько — асуджаны судом Першамайскага р-на г. Віцебска па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  8. Ігар Быкоўскіх — асуджаны судом Кастычніцкага р-на г. Гродна па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) на паўтара года абмежавання волі з накіраванне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  9. Андрэй Любецкі — затрыманы па абвінавачванні па ч. 2 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта), узяты пад варту ў СІЗА г. Жодзіна;
  10. Вольга Такарчук — затрыманая па абвінавачанні па арт. 391 КК (Абраза суддзі), 188 (Паклёп у дачыненні да сябра выбарчай камісіі), 342 КК (групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак), узятая пад варту ў СІЗА г. Жодзіна;
  11. Уладзімір Колас — асуджаны судом Іванаўскага р-на Брэсцкай вобласці па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  12. Людміла Кузняцова — асуджаная судом Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) на адзін год пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0