Дазвол на спатканне ад суддзі атрымалі, распавяла ў Facebook дзяўчына Дзмітрыя Вольга Каракіна. 19 мая спатканне перанеслі па той жа прычыне.

У сярэдзіне мая Фурманава адправілі ў карцар пасля таго, як ён прысеў на ложак у неналежны час, а наглядчык напісаў рапарт, што ён ляжаў. Яго выклікалі на прафілактычную гутарку, дзе тлумачэнні Дзмітрыя не сталі слухаць. Пасля гэтага ён замаўчаў у знак пратэсту і атрымаў сем сутак карцара. За што Фурманаў атрымаў карцар другі раз, бацькі не ведаюць.

У карцары абвінавачаны знаходзяцца адзін у камеры, яму нельга чытаць, пісаць і атрымліваць лісты, хадзіць на шпацыр, хадзіць на спатканні. У камеры прыбіраюць ложак і матрац. Як правіла, распавёў Аляксандр, гэтыя камеры размяшчаюцца ў падвале, з-за чаго там холадна і мокра.

Дзмітрый Фурманаў — палітвязень, які праходзіць абвінавачаным па «справе Ціханоўскага». Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК «удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па словах пракурора, Фурманаў дапамагаў шукаць Ціханоўскаму саўдзельнікаў за ўзнагароджанне. Пракурор запытаў яму два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 31 мая пройдзе апошняе слова абвінавачаных. Шэсць сутак ён і яго дзяўчына Вольга трымалі галадоўку. Улетку 2020 года дзяўчына і мама палітвязня абвяшчалі галадоўку, каб дапамагчы Дзмітрыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?