Фільм Аляксея Палуяна «Кураж», альбо «Смеласць», калі дакладней падладжваць французскае слова пад кантэкст, альбо «Мужнасць», расказвае пра падзеі пратэснага лета-2020. Рэжысёр заспеў сваіх герояў у летнія месяцы мінулага года: са штодзённага зморанага супрацьстаяння рэжыму акцёры Свабоднага тэатра трапляюць на, лічы, галоўныя падзеі беларускага пратэставага руху. А потым іграюць стары спектакль пра зніклага ў 1999 годзе Анатоля Красоўскага, і гэта фінал.
Чытайце таксама:
Першы фільм пра жнівеньскія падзеі на буйным кінафестывалі: пра што расказвае «Кураж», які немагчыма паказаць у Беларусі
«Самым эмацыйна складаным момантам была ноч ля Акрэсціна» — гутарка з Аляксеем Палуянам, чый фільм пра падзеі жніўня трапіў на Берлінале





