Кіраўнікі МЗС краін групы G7 заклікалі неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча, іншых журналістаў і палітычных зняволеных.
G7 будзе дамагацца адказнасці ўладаў Беларусі за інцыдэнт з самалётам авіякампаніі Ryanair, у тым ліку праз санкцыі. Таксама ў «вялікай сямёрцы» заклікалі міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) тэрмінова абмеркаваць інцыдэнт з самалётам кампаніі Ryanair.





