Пра гэта паведамілі расійскай службе Бі-бі-сі ў прэс-службе аэрапорта.

«Аэрапорт Шапэна не атрымліваў у мінулую нядзелю просьбы аб згодзе на экстранную пасадку самалёта Ryanair, які рухаўся з Афінаў у Вільню. Нашы службы заўсёды гатовыя да падобнага развіцця падзей, і калі б такая просьба паступіла, вядома, мы б прынялі самалёт і аказалі ўсю неабходную дапамогу», — сказаў прадстаўнік аэрапорта.

Раней, выступаючы ў парламенце, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што самалёт Ryanair пасля паведамлення аб нібыта закладзенай бомбе не захацелі прыняць ні Вільня, ні Варшава, ні Львоў, ні Кіеў. Ва Украіне таксама абверглі гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0