Беларускі нацыянальны сцяг сярод штандараў краін-удзельніц Чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе. Фота з твітара мэра Рыгі

Беларускі нацыянальны сцяг сярод штандараў краін-удзельніц Чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе. Фота з твітара мэра Рыгі

Рэакцыю Мінска выклікала сітуацыя ў Рызе, дзе сёння мэр горада замяніў у шэрагу сцягоў краін-удзельніц Чэмпіянату свету дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг на беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы.

Вострую рэакцыю Мінска маглі выклікаць таксама словы, якія мэр Рыгі напісаў у сваім твітары: «Сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!»

Чытайце таксама: У Рызе падчас правядзення ЧС па хакеі замянілі дзяржаўны сцяг на нацыянальны бел-чырвона-белы

Паслу Латвіі прапанавана пакінуць Беларусь на працягу сутак.

«Амбасадару прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзін. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзін. Пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для догляду за будынкам», — сказаў міністр.

Таксама Макей адзначыў, што краіна «гатовая да сіметрычнага адказу Латвіі на ад'езд дыпламатаў».

Яшчэ нядаўна Латвія мела адны з найлепшых адносін з Мінскам у ЕС і лічылася лабістам мяккага стаўлення да Аляксандра Лукашэнкі. Гэта звязвалі як з бізнэс-інтарэсамі латвійскіх кампаній, так і з жаданнем забяспечыць нейтральнасць Мінска ў няпростых адносінах Рыгі і Масквы. Латвія і Беларусь нават разам атрымалі права на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі. Аднак адносіны сапсаваліся пасля падзей 2020 года ў Беларусі. Латвія далучылася да асуджэння парушэння правоў чалавека ў нашай краіне і падтрымала ініцыятыву аб пераносе чэмпіянату з Мінска.

Цяпер жа, пасля пасадкі ў Мінску самалёта «Раянэйра», адносіны Беларусі з усімі суседзямі, акрамя Расіі, увайшлі ў штопар.

Мэр Рыгі ўздымае беларускі нацыянальны сцяг. Фота з яго твітара

Мэр Рыгі ўздымае беларускі нацыянальны сцяг. Фота з яго твітара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0