МЗС Аўстрыі заклікаў правесці незалежнае міжнароднае расследаванне інцыдэнту з пасадкай самалёта кампаніі Ryanair у Мінску. Як заявілі ў нядзелю ў аўстрыйскім замежнапалітычным ведамстве, актывіст Раман Пратасевіч, які знаходзіўся на борце лайнера і затрыманы беларускімі сілавікамі, павінен быць вызвалены.

«Трывожныя паведамленні аб тым, што самалёт Ryanair быў накіраваны ў Мінск. Усім пасажырам павінна быць дазволена працягнуць падарожжа, і нам трэба незалежнае міжнароднае расследаванне гэтага інцыдэнту. Тэрмінова патрабуем вызвалення актывіста Рамана Пратасевіча», — гаворыцца ў заяве аўстрыйскага МЗС у Twitter.

Таксама стала вядома, што МЗС ФРГ запатрабаваў ад Мінска неадкладнага тлумачэння сітуацыі вакол рэйса і затрымання журналіста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0