Пасля таго, як у мінскім аэрапорце здзейсніў пасадку самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, з'явілася таксама інфармацыя пра рух у бок аэрапорта пажарных машын і мікрааўтобусаў ЦАК МНС.

Журналістам Onliner у прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта сказалі, што пілоты падалі паведамленне аб мініраванні.

Пасажыраў скіравалі на паўторны надгляд.

Пазней у прэс-службе аэрапорта паведамілі, што сігнал аб мініраванні не пацвердзіўся. Але сказаць, калі самалёт паляціць па маршруце, не змаглі. Бо «працягваюцца праверачныя мерапрыемствы, якія прадугледжаныя ў такіх выпадках».

Пазней тэлеграм-канал ГУБАЗіК напісаў пра затрыманне ў аэрапорце Мінска Рамана Пратасевіча. 

Як паведаміў тэлеграм-канал Пул першага, для суправаджэння пасажырскага самалёта ў мінскі аэрапорт быў узняты ў неба знішчальнік МіГ-29. Адзначаецца, што гэта было зроблена па даручэнні Лукашэнкі.

Пратасевіч, як і Сцяпан Пуціла, быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. Пратасевіча і Пуцілу абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў і групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, — ст. 293, арт. 342, а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130) КК. Іх унеслі ў «Пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0