Культавы Сяргей «Хлопотное дельце» Міронаў выйшаў на свабоду ў Жодзіне пасля 30 сутак арышту. Журналісты Onliner.by сустрэлі яго.
— Якія планы на будучыню?
— Вучыцца.
— З кім быў Феліксік увесь гэты час?
— Хтосьці забраў, у кагосьці ключы былі, я не хваляваўся за яго.
— Колькі кніг вы прачыталі?
— У нас не было кніг.
— Чым займаліся?
— Швэндаліся, балбаталі, гулялі там у шахматы…
Сяргей Міронаў атрымаў вядомасць дзякуючы міліцэйскаму відэа, знятаму пасля яго першага затрымання. Хлопец у нязмушанай манеры расказаў пра свае планы на жыццё і выклікаў фурор у інтэрнэце.
Чытайце таксама:
«Бастовать — хлопотное дельце». Што вядома пра хлопца, які затроліў міліцыю ў культавым відэа і атрымаў 15 сутак
«Там было 50-100 чалавек, а не 10-15». Як Сяргея «Хлопотное дельце» Міронава судзілі за марш у Малінаўцы
Мама Сяргея «Хлопотное дельце» выйшла на волю і распавяла пра сябе





