Яны патрабуюць выдаліць увесь кантэнт, звязаны з «індыйскім штамам». Як сцвярджаюць улады, гэта звязана з тым, што СААЗ афіцыйна не называла так ні адну з разнавіднасцяў COVID-19. Улады Індыі лічаць, што згадкі пра «індыйскі штам» шкодзяць рэпутацыі краіны.
Раней навукоўцы выявілі новы від кавіду ў індыйскім штаце Заходняя Бенгалія. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэты штам перажыў мутацыю і можа распаўсюджвацца з куды большай хуткасцю, чым стандартная варыяцыя інфекцыі.
Чытайце таксама: Індыйскія ўлады ігнаравалі папярэджанні аб небяспечнай мутацыі кавіду — Reuters





