Сёння за кратамі знаходзяцца:
Tut.by
- Марына Золатава, галоўны рэдактар Tut.by
- Вольга Лойка, рэдактар Tut.by
- Алена Талкачова, журналіст Tut.by
- Людміла Чэкіна, генеральны дырэктар Tut.by
- Ірына Рыбалка, намеснік дырэктара Tut.by
- Аляксандр Дайнэка, намеснік дырэктара Tut.by
- Анжэла Асад, галоўны бухгалтар Tut.by
- Марыя Новік, намеснік галоўнага бухгалтара Tut.by
- Ала Лапатка, галоўны інжынер Tut.by
- Андрэей Аўдзееў, менеджар Tut.by
- Кацярына Ткачэнка, юрыст Tut.by
- Ірына Касцючэнка, былая юрыстка Tut.by
- Дар'я Данілава, RocketData, Tam.by
У Камітэце дзяржкантролю раней заявілі, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Маючы статус рэзідэнта ПВТ, кампанія нібыта атрымлівала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.
Абвінавачанне мусіць быць выстаўлена на працягу 10 сутак з моманту затрымання. Калі гэтага не адбудзецца, то затрыманыя выйдуць на свабоду.
- Любоў Каспяровіч, журналістка Tut.by — адбывае 15 сутак за асвятленне студэнцкіх судовых працэсаў, яе звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
«Белсат»
- Кацярына Андрэева, журналістка
- Дар'я Чульцова, аператарка
Кацярына і Дар'я 15 лістапада 2020-га вялі стрым з плошчы Перамен, дзе людзі сабраліся, каб ушанаваць памяць памерлага пасля збіцця Рамана Бандарэнкі.
Андрэеву і Чульцову прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Прэс-клуб
- Юлія Слуцкая, заснавальніца Прэс-клуба
- Ала Шарко, праграмны дырэктар
- Сяргей Альшэўскі, фінансавы дырэктар
- Пётр Слуцкі, аператар
- Ксенія Луцкіна, экс-журналістка Белтэлерадыёкампаніі, сябра Каардынацыйнай рады
Усе яны знаходзяцца ў СІЗА па крымінальнай справе — іх вінавацяць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).
- Андрэй Аляксандраў, медыяменеджар, абвінавачаны па артыкуле 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Яго звінавацілі ў фінансаванні пратэстаў, у часе допыту Аляксандраў заявіў, што аплаціў каля 250 штрафаў дэманстрантаў.
- Анджэй Пачобут, гродзенскі журналіст, актывіст непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Праходзіць абвінавачаным па ч. 3 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай варажнечы».
- Дзяніс Івашын, гродзенскі журналіст, яго абвінавачваюць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка МУС».
- Аляксандр Буракоў, магілёўскі журналіст і праваабаронца, адбывае 20 сутак па адміністрацыйнай справе.
- Уладзімір Лапцэвіч, журналіст партала «Магілёўскі рэгіён», адбывае 20 сутак па адміністрацыйнай справе.
- Таццяна Капітонава — фотажурналістка, адбывае 10 сутак па адміністрацыйнай справе.
- Арцём Маёраў, журналіст газеты «Белорусы и рынок», адбывае 15 сутак па адміністрацыйнай справе.
- Алесь Сіліч, журналіст-фрылансер, затрыманы да суда.
Чытайце таксама: Сузаснавальнік Tut.by Кірыл Валошын расказаў пра далейшыя планы пасля разгрому сайта





