Дзясяты тур пачаўся ў сераду з двух матчаў з удзелам фіналістаў Кубка, і вось якія былі зафіксаваныя вынікі:

  • «Іслач» — «Віцебск» 0:1 (55, Вандэрсан)
  • БАТЭ — «Спадарожнік» 2:1 (31 (п), Умараў; 37, Я. Філіпавіч — 7, Ясінскі)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Пасля сенсацыйнага выхаду ў фінал Кубка, пагоршыліся справы «Іслачы» ў чэмпіянаце — усяго адзін бал у апошніх трох турах. Магчыма, гэта звязана з адсутнасцю лідараў: з «Віцебскам» каманда з Мінскага раёна гуляла без Дзмітрыя Камароўскага і ягонага цёзкі Юсава. З-за адсутнасці галоўных атакуючых гульцоў суперніка «Віцебск» зноў змог прадэманстраваць рэжым звышабароны і здабыў мінімальную перамогу, падняўшыся ў верхнюю палову табліцы.

Фота: ФК «Іслач».

Фота: ФК «Іслач».

БАТЭ гульню супраць «Спадарожніка» пачынаў таксама без лідараў, як мы і прадказвалі. Аляксандр Філіпавіч, Станіслаў Драгун і Максім Скавыш засталіся на лаўцы запасных. Барысаўцы прымусілі крыху панервавацца заўзятараў, прапусціўшы на сёмай хвіліне, але яшчэ да перапынку БАТЭ адгулялася і выйшла наперад, набраўшы ў выніку тры балы. Але без страт не абышлося: сур’ёзна траўмаваўся герой гульні супраць «Руха» — Вілюм Вілюмсан. Давялося нават накладаць гіпс.

Якія матчы лігі засталіся?

«Шахцёр» — «Дынама-Мінск»

На прэс-канферэнцыі пасля перамогі ў дзявятым туры Леанід Кучук згадаў нейкія падзеі, якія ўскладнілі падрыхтоўку да гульні. Як піша партал football.by, словы коўча «Дынама» тычыліся столі заробкаў, якая з’явілася ў гэтым сезоне і з якой некаторыя гульцы і сам Кучук не гатовыя мірыцца. Клуб жа сітуацыю не каментуе.

Леанід Кучук. Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Леанід Кучук. Фота: ФК «Дынама-Мінск».

«Шахцёр» пабіў рэкорд па колькасці перамог на старце чэмпіянату і лідзіруе, маючы камфортны адрыў ад супернікаў. Салігорцам важна прайсці першую палову сезону як мага лепш, бо ў другім крузе «Шахцёр» чакае ажно дзевяць гасцявых матчаў у чэмпіянаце (у тым ліку з БАТЭ, «Рухам» і мінскім «Дынама»), а таксама еўракубкі. Расслабляцца зарана.

«Славія» — «Гомель»

«Славію» зноў чакае рэгіянальнае дэрбі, а «Гомель» — другі матч запар у гасцях. Першую гульню з супернікам з Гомельшчыны мазырчукі выйгралі дзякуючы дублю ганца Фрэнсіса Нарха. А вось «Гомель» прайграў упершыню за шэсць тураў.

Фрэнсіс Нарх у атацы. Фота: ФК «Славія».

Фрэнсіс Нарх у атацы. Фота: ФК «Славія».

Букмекеры высока ацэньваюць шанцы гамельчукоў на перамогу ў Мазыры, хоць «Гомель» не выйграваў там з 2013 года. У пятніцу паглядзім, ці атрымаецца камандзе Біёнчыка пераламіць непрыемную тэндэнцыю, каб застацца сярод лідараў табліцы.

«Смаргонь» — «Тарпеда-БелАЗ»

Нягледзячы на тое што «Смаргонь» і «Тарпеда-БелАЗ» знаходзяцца ў розных турнірных сітуацыях, балы абодвум клубам патрэбныя прыкладна ў аднолькавай ступені. Смаргонцам трэба ратавацца, жодзінцам — змагацца з нестабільнымі вынікамі. Адна перамога ў сямі апошніх турах — таму «бронзавы» прызёр мінулага чэмпіянату пакуль дзявяты.

«Мінск» — «Дынама-Брэст»

Берасцеец Павел Сядзько дакладным стрэлам са штрафнога прынёс «Дынама» доўгачаканую перамогу ў мінулым туры. У «Мінска» ж серыя без перамог зацягнулася ўжо на чатыры туры. У нядзелю гараджане выдалі яркую гульню ў Слуцку, у якой паказалі характар, але для перамогі гэтага аказалася мала.

«Рух» — «Нёман»

Гэтыя каманды ў мінулым туры сустракаліся з лідарамі табліцы, паказалі неблагую гульню, вялі па ходзе матчу, але ў выніку прайгралі. «Нёман» яшчэ і едзе ў Брэст без двух асноўных абаронцаў. 

Для Гіоргі Кантарыі матч з «Шахцёрам» аказаўся катастрафічным: незабіты пенальці, выдаленне, да якога дысцыплінарны камітэт АБФФ дадаў 5 матчаў дыскваліфікацыі.

Магчыма, на гульні ў Брэсце будзе прысутнічаць Арцём Мілеўскі. Сышоўшы з брэсцкага «Дынама», ён паехаў гуляць ва Украіне за «Мінай», які ў выніку вылецеў з прэм’ер-лігі. На тыдні Мілеўскі апублікаваў фота,пад якім напісаў, што едзе ў Беларусь. Не выключана, што футбаліст захоча наведаць гульню на стадыёне, на якім доўгі час гуляў.

«Энергетык-БДУ» — «Слуцк»

За дзевяць тураў «студэнты» і «цукровыя» змаглі выйграць толькі па адным матчы і знаходзяцца ў нізе табліцы блізка да зоны вылету. Вочная гульня з’яўляецца неблагім шанцам выправіць турнірнае становішча, але «Энергетык» восем тураў не перамагае, а «Слуцк» няўдала гуляе ў гасцях. 

Магчыма, такая афіша — не самы ўдалы выбар для апошняга матча тура, але футбольны ўікэнд матчам у Барысаве не скончыцца, бо ў нядзелю адбудзецца фінал Кубка.

БАТЭ — «Іслач»

Кубак Беларусі мае сваю асаблівасць у тым, што стартуе летам і канчаецца амаль праз год. Яшчэ не скончыўся розыгрыш 2020/2021, а ўжо ідуць матчы папярэдніх раўндаў новага. 

Таму атрымліваецца, што Віталь Жукоўскі з памочнікамі Паўлам Плютам і Андрэем Місюком спачатку вывелі «Іслач» у чвэрцьфінал, а пасля перайшлі працаваць у БАТЭ, такім чынам прыклаўшы руку да абодвух фіналістаў. 

Каманды ўжо гулялі адна з адной у чэмпіянаце (тады БАТЭ здабыў буйную перамогу), таму таямніц асаблівых няма. Але ёсць поле для трэнерскіх манеўраў, каб, напрыклад, малады амбіцыйны трэнер Арцём Радзькоў змог стварыць са сваімі падначаленымі чарговую сенсацыю. 

Букмекерская кантора Марафон прапануе новым кліентам БОНУС 10 руб «Бяспройгрышная першая стаўка» па промакоду 10BYN пры рэгicтрацыi на сайце marathonbet.by.

Гэта выдатная магчымасць зрабіць прагляд матча любiмай каманды яшчэ больш захапляльным! Усе дэталі бонуснай прапановы чытайце тут.

Марафонбет з'яўляецца найбуйнейшым букмекерам у Беларусі па колькасці кас (Ліцэнзія № 33120/171, выдадзеная МПЗ РБ) і прадстаўлены ў 21 горадзе краіны.

Спіс адрасоў кас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?