Валошын назваў тры задачы:

1) Рамантаваць мабільныя дадаткі — бо яны не публікуюць абноўлены кантэнт;

2) Спрабаваць аднаўляць Tut.by на іншым дамене;

3) Звяртацца ў Мінінфарм па афіцыйную пастанову з пералікам навін, якія ўлады лічаць парушэннем заканадаўства, каб выдаліць іх.

«На гэты момант нам не ўдаецца аднавіць партал у выглядзе люстэрка. Скажу, што знікненне доступу да нашых сервераў падобна да рэйдэрскага захопу. Нават калі Мінінфарм вынес пастанову аб блакаванні Tut.by на тэрыторыі Беларусі, замежныя карыстальнікі павінны мець магчымасць заходзіць на сайт, як і супрацоўнікі кампаніі», — мяркуе Кірыл Валошын.

Ён дадаў, што без наведвальнасці, якая была ў партала, без рэкламадаўцаў трымаць каманду ў тым аб'ёме, якая была, не ўдасца. Таму некаторыя супрацоўнікі з раздзела «Афіша» адпраўляюцца ў адпачынак. Калі будзе разблакаваны рахунак, выплацяць заробкі.

«Асноўны ўпор цяпер на абарону людзей, працу з адвакатамі, вызваленне калегаў, наколькі мы можам на гэта ўплываць», — дадаў Валошын.

На парадку дня таксама стаіць магчымасць пераезду часткі работнікаў за мяжу. Але не ўсе гатовыя да гэтага.

Таксама Валошын распавёў, хто з уладальнікаў партала на волі.

Цяпер на волі застаюцца наступныя акцыянеры ТАА «ТУТ БАЙ медыя»: Ксенія Іванова, Кірыл Валошын, Яўгенія Чарняўская. Усе яны не ў Беларусі.

Мажарытарны акцыянер — Яўгенія Чарняўская, дачка Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0