Арцём быў затрыманы раніцай 18 мая ў будынку, дзе знаходзіцца рэдакцыя партала Tut.by, паведамляе БАЖ.
У пратаколе было сказана, што міліцыянт заўважыў Маёрава і хацеў паклікаць яго на прафілактычную размову. А журналіст у адказ пачаў лаяцца і размахваць рукамі.





