Следчыя Службы бяспекі Украіны аб'явілі ў вышук дэпутата Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Тараса Козака, падазраванага ў дзяржаўнай здрадзе.
Козак разам з дэпутатам Віктарам Медзведчуком падазраюцца ў здзяйсненні дзяржаўнай здрады і замаху на разрабаванне нацыянальных рэсурсаў на тэрыторыі Крыма.
Медзведчука таксама падазраюць у перадачы ў жніўні 2020 года дэпутату Козаку, які на той момант знаходзіўся ў Расіі, звестак пра месцазнаходжанне сакрэтнага вайсковага падраздзялення Узброеных сіл Украіны.
13 мая Пячэрскі раённы суд адправіў Віктара Медзведчука пад хатні арышт тэрмінам на два месяцы, яго абавязалі здаць замежны пашпарт і насіць электронны бранзалет.
Медзвядчук тады заявіў, што Козак знаходзіцца ў Беларусі на лячэнні.





