AURA як брэнд пітной вады з'явіўся ў Беларусі ў 2012 годзе. За амаль дзесяць гадоў неаднаразова мяняўся дызайн упакоўкі, запускаліся сезонныя серыі, з'яўляліся навінкі. Цяперашняе аб'яднанне AURA і «Усё вітаміны» — унікальны эксперымент не толькі для «Лідскага піва», але і ў рамках краіны. Настолькі маштабнага зліцця двух моцных брэндаў з розных катэгорый у Беларусі яшчэ не было.

Абноўленая катэгорыя вады AURA прадстаўлена чатырма прадуктамі: пітная, газаваная, абагачаная кальцыем і магніем мінералізаваная, а таксама газаваная вада са смакам лімона і мяты. Валодае мяккім смакам, асвяжае, дапамагае аднавіцца пасля актыўных заняткаў спортам.

У катэгорыі напояў з сокам AURA зараз чатыры смакі: апельсін, мультыфрут, персік і вішня. Новыя «Усе вітаміны» з паніжаным утрыманнем цукру выдатна спаталяюць смагу, дораць адчуванне лёгкасці і напоўненасці.

Халодны чай прадстаўлены трыма смакамі: чорны чай з лімонам, зялёны чай з ляснымі ягадамі і улун з клубніцамі. У складзе L-цеанін і антыаксіданты, якія дапамагаюць змагацца са стрэсам і папаўняць энергетычныя запасы.

Разам з аб'яднаннем абнавіўся і лагатып AURA, формы сталі больш плаўнымі, а колеры — натуральнымі, што таксама падкрэслівае натуральнасць брэнда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0