Паводле пратакола па арт. 24.23 КаАП, Віталя абвінавачваюць у «пікетаванні шляхам размяшчэння налепкі з Пагоняй на чахле тэлефона», паведамляе spring96.org.
Справу Віталя Рубца 18 мая разгледзела суддзя Першамайскага раёна Святлана Чараповіч.
Чахол з налепкай, па словах Віталя, яму даў брат за пару дзён да затрымання. Налепцы Віталь не надаў значэння, бо яна для яго нічога не значыць.
Супрацоўнікі ДПС папрасілі мужчыну звязацца з яго працадаўцам, таму Віталь дастаў тэлефон, каб патэлефанаваць. У гэты час супрацоўнікі ДПС заўважылі налепку і, згодна з іх рапартам, папрасілі яе зняць, але Рубец адмовіўся.
Віталь растлумачыў, што ў момант просьбы быў у стане афекту пасля ДТЗ, таму проста мог не звярнуць на гэта ўвагу.
У выніку Віталь Рубец быў арыштаваны суддзёй Чараповіч на 10 сутак.





