Пацыент паступіў у валожынскую бальніцу 9 мая. Каранавіруса ў яго не было, піша Млын.

«Пенсіянер знаходзіўся ў тэрапеўтычным аддзяленні, пастаянна быў пад наглядам медыкаў. Сур'ёзных пагаршэнняў стану здароўя ён не меў. Праходзіў курс лячэння», — распавёў намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Шакун.

Па яго словах, спробаў суіцыду ў мужчыны раней не было. Абстаноўка ў сям'і таксама была нармальнай.

«У яго ёсць дачка, яна кожны дзень наведвала яго ў бальніцы. Ён быў паважаным чалавекам у горадзе, сям'я ў яго ўзорная. Спачатку працаваў кіроўцам аўтобуса, пасля гэтага каля 30 гадоў працаваў у Валожынскай райаграпрамтэхніцы», — распавёў Ігар Шакун.

Нараканняў на лячэнне і персанал у пенсіянера не было. Смерць наступіла на вачах у суседа па палаце ад нажавога ранення ў сэрцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна