Фота Tut.by

Фота Tut.by

«Увесь час, колькі яна знаходзілася за кратамі, мы марылі, што ў дзень яе выхаду скупім усе кветкі на Камароўцы і будзем чакаць яе на волі з яркімі ахапкамі, — піша тэлеграм-канал Tut.by. — Учорашнія падзеі, якія адбыліся з рэдакцыяй, змянілі нашы планы.

Фота Tut.by

Фота Tut.by

Побач з гомельскай калоніяй, куды Кацю этапавалі ў апошнія дні яе зняволення, нас няшмат, але мы дачакаліся яе — з прывітаннямі ад усіх супрацоўнікаў кампаніі».

Фота Tut.by

Фота Tut.by

Сустрэча прайшла спакойна, паведамляюць калегі Кацярыны, хоць а 7 раніцы, калі яны прыйшлі да ўваходу ў жаночую калонію, каля яе ўбачылі характэрны бус, а таксама легкавік, у якім знаходзіўся чалавек у пагонах. Прыкладна а 7:24 раніцы Каця выйшла з варот калоніі з дзвюма вялікімі сумкамі.

Першай яна патэлефанавала 18-гадовай дачцэ Дашы, якая зараз чакае маму разам з іншымі роднымі ў Мінску. Кацярына распавяла, што доўга не магла забраць усе лісты, а атрымала яна іх за паўгода каля 500.

Цяпер Каця разам са сваімі калегамі, яна ў цудоўным настроі. Супрацоўнікі калоніі паводзілі сябе максімальна карэктна — яны нават прапанавалі паднесці сумкі і выклікаць таксоўку.

«У калоніі высаджвала васількі»: першае інтэрв'ю Кацярыны Барысевіч на волі

Крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна распачалі 19 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў разгалошванні медычнай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула цяжкія наступствы.

13 лістапада 2020 года за аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на медыцынскія дакументы і каментар лекара сцвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Першыя асобы заяўлялі, што памерлы хлопец быў п'яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0