Чытайце таксама: Новы закон: міліцыя не нясе адказнасці за шкоду ад выкарыстання зброі

Пры распрацоўцы закона вывучалася міжнародная практыка, у прыватнасці, ЗША і асобных краін Еўрапейскага Саюза, сцвярджае сенатар.

«І хачу сказаць, што ў цэлым нашы законы вельмі ліберальныя, мяккія. Я б не сказаў, што ў гэтым законе ёсць шэраг узмацненняў. Ёсць проста спроба напісаць палажэнне, якое дазволіць органам унутраных спраў рэагаваць у адпаведнасці з сітуацыямі, якія ўзнікаюць, калі неабходна забяспечваць бяспеку грамадзян, якія не толькі ўдзельнічаюць у нейкіх мерапрыемствах, але і якія знаходзяцца побач. У Еўропе, напрыклад, калі вы зніміце ахоўны шлем у прадстаўніка праваахоўных органаў, то мінімум 45 тысяч еўра вы за гэта можаце атрымаць. У нас пакуль такіх штрафаў няма. І гэтая рэмарка, якая сапраўды дэманструе тое, што гэты закон у першую чаргу на карысць забеспячэння бяспекі, фізічнай абароны асобы», — сказаў на заканчэнне сенатар.

Варта адзначыць, што ў дэмакратычных краінах ЕС і ЗША грамадзяне ў поўнай меры маюць магчымасць рэалізацыі права на мірныя сходы, у адрозненне ад Беларусі. У дэмакратычных дзяржавах сілавікі не праводзяць прэвентыўных затрыманняў і разгонаў мірных дэманстрацый па палітычных матывах, а сілавыя метады выкарыстоўваюцца ў выключных выпадках — калі ёсць пагроза жыццю і здароўю грамадзян і саміх сілавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0