Мінздароўя: За суткі 1191 выпадак каранавіруса
Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістравана 1191 выпадак каранавіруса, а выпісана 743 чалавекі.
Учора было 1627 выпадкаў, пазаўчора 1363.
З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 377 532 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 367 840 пацыентаў.
За ўвесь час памерлі 2711 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 14 315 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 105 215 тэстаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ