prokuratura.gov.by

prokuratura.gov.by

Андрэй Швед заявіў, што з пункту гледжання закона і заканадаўства нацызм разглядаўся адной з крайніх формаў экстрэмізму.

— Падзеі мінулага года з усёй відавочнасцю нам прадэманстравалі, што з-за мяжы, у першую чаргу з сумежных дзяржаў, прымаюцца актыўныя спробы ўкараніць гэтую «карычневую чуму», заразу, якая называецца нацызм, — лічыць генпракурор.

Ён упэўнены, што нацызм сам па сабе гэта добрая глеба, каб «радыкалізаваць любыя дзеянні, накіраваныя на звяржэнне законнай улады, звяржэнне суверэннай дзяржавы».

— Па сутнасці справы, гэта тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў каляровых рэвалюцыях. Аўтары плана па спробе звяржэння канстытуцыйнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь як раз выкарыстоўвалі гэтыя элементы, якія ўласцівыя і характарызуюць нацызм як крайнюю праяву экстрэмізму, — адзначыў ён.

Швед заявіў, што гэтыя ідэі зыходзяць з тых дзяржаў, «дзе нацызм, па сутнасці справы, стаў часткай дзяржаўнай ідэалогіі».

— Паглядзіце, што адбываецца — маршы эсэсаўцаў, ўшчамленне правоў грамадзян па моўнай прыкмеце, імёнамі паліцаяў, якія палілі Хатынь, называюцца вуліцы, і іншыя дзеянні, якія кажуць аб тым, што кіраўнікі шэрагу дзяржаў, так званая эліта, успрымаюць ідэю нацызму як складовую частку сваёй ідэалогіі, — адзначыў генпракурор.

Нагадаем, 14 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеянні экстрэмізму. 15 мая яны былі апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Частка артыкулаў законаў уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання, частка — праз месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0